ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2022, 09:03

Галоўчанка пракаменціраваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пракаменціраваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах, у інтэрв'ю перадачы "Паспець да паўночы" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У РФ, у адрозненне ад Беларусі, ёсць істотныя рэзервы, з дапамогай якіх можна падтрымліваць патанненне працэнтных ставак. Мы працуем, што называецца, з колаў. Усё яшчэ адчуваем наступствы падзей 2020 года, той інфармацыйнай атакі, якая была накіраванана на дэстабілізацыю банкаўскай і фінансавай сістэмы", - сказаў Раман Галоўчанка і нагадаў аб дэструктыўных закліках, якія гучалі ў той час, масава здымаць грошы з дэпазітаў, мяняць беларускія рублі на долары, не купляць беларускія тавары.

Асноўная задача на той момант і цяпер - недапушчэнне адтоку дэпазітаў і сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, падкрэсліў прэм'ер-міністр. "У 2020-м змаглі сітуацыю стабілізаваць. У 2021 годзе мы ішлі з вельмі добрым трэндам па павелічэнні дэпазітаў. Вядома, першы квартал 2022 года быў турбулентны. Але з красавіка добрая тэндэнцыя, адтоку ўкладаў няма, больш таго, ёсць прыток", - адзначыў ён.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, працэнтныя стаўкі па крэдытах фарміруюцца ў многім з улікам ставак па дэпазітах. "Цяпер нашы грамадзяне маюць магчымасць атрымліваць даволі высокія працэнты па ўкладах як у беларускіх рублях, так і ў валюце. Банк не можа выдаваць крэдыты танней, чым ён прыцягвае дэпазіты. Вось такая цяпер дыспазіцыя на гэтым рынку. Тым не менш, што датычыцца крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай, падтрымкі шматдзетных сем'яў, інвалідаў і іншых ільготных катэгорый грамадзян, дзяржава поўнасцю выконвае свае абавязацельствы і субсідзіруе працэнтныя стаўкі з бюджэтных рэсурсаў, каб яны былі пад'ёмнымі для людзей. Разумеем, што трэба рухацца ўніз, гэта адзін з прыярытэтаў, але ў гэты момант эканамічная сітуацыя не дае магчымасці рэзка знізіць стаўкі па крэдытах. Тым не менш, думаю, ёсць усе падставы, каб яны плаўна рухаліся ў бок змяншэння. Мы ў дынаміцы абавязкова гэта ўбачым", - заявіў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі