Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 15:59

Галоўчанка: гандлёва-эканамічныя адносіны з Туркменістанам трэба вывесці на новы ўзровень

Сердар Бердымухамедаў і Раман Галоўчанка. Фота з Telegram-канала "Урад Беларусі"
Сердар Бердымухамедаў і Раман Галоўчанка. Фота з Telegram-канала "Урад Беларусі"
24 мая, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Туркменістана неабходна вывесці на новы ўзровень. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, падводзячы вынікі перагавораў з прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даволі падрабязна абмеркавалі парадак нашых двухбаковых адносін, канстатавалі, што цяпер Беларусь і Туркменістан знаходзяцца на вельмі важным этапе аднаўлення эканомік у постпандэмійны перыяд. Прэзідэнт Туркменістана высока ацаніў узровень даверу і партнёрства, які склаўся паміж нашымі краінамі. Я коратка ахарактарызаваў асноўныя перспектыўныя напрамкі для развіцця нашых адносін, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы. Прэзідэнт падтрымаў нашу прапанову, што адносіны ў гэтай сферы трэба вывесці на новы дынамічны ўзровень. Дамовіліся аб правядзенні чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ўжо ў самы бліжэйшы час", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама адзначыў, што адносіны дзвюх краін у гуманітарнай сферы цяпер выйшлі на вельмі высокі ўзровень. "Ідзе інтэнсіўны абмен дэлегацыямі дзеячаў мастацтваў, спартыўнымі дэлегацыямі. Беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у спаборніцтвах у Туркменістане, спартсмены з Туркменістана - у Беларусі. Беларусь з'яўляецца вельмі прывабным напрамкам для туркменскіх студэнтаў. Цяпер некалькі тысяч туркменскіх студэнтаў праходзяць навучанне ў беларускіх ВНУ па самых запатрабаваных спецыяльнасцях медыцынскага, інжынернага, інфармацыйнага профілю. У наступным годзе чакаем, што іх колькасць будзе яшчэ большай. Я запэўніў прэзідэнта Туркменістана, што мы гарантуем атрыманне туркменскімі студэнтамі найвышэйшай падрыхтоўкі і тых навыкаў, якія яны змогуць з поспехам выкарыстоўваць на сваёй радзіме", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі