ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2020, 17:21

ФПБ пачала штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары

Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв'ю прафсаюзнай газеце "Беларускі час", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўсіх раёнах, гарадах мы сочым за дынамікай цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта каля 20 пазіцый - самае важнае і неабходнае кожнаму чалавеку. Мы звярнуліся да ўрада з прапановай устанавіць строгі мараторый на павышэнне цэн на гэту групу тавараў у існуючай сітуацыі", - сказаў Міхаіл Орда.

Урад ужо прыняў пэўныя меры, дадаў старшыня ФПБ. Устаноўлены парог росту цэн - не больш як 0,5 працэнта ў месяц. "Мы накіравалі зварот гандлёвым сеткам, каб усе гандлёвыя надбаўкі, бонусы на гэтыя тавары былі замарожаны. Далей будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя", - адзначыў ён.

Прафсаюзныя арганізацыі таксама нацэлены праводзіць сумесна з наймальнікамі работу па захаванні працоўных калектываў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі