ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 14:26

Фінал конкурсу сярод юных інспектараў дарожнага руху стартуе 24 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогод у нашай краіне праводзіцца рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. З 24 па 28 мая адбудзецца фінал 49-га злёту-конкурсу на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Лясная паляна" (аг. Жодзішкі, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

У злёце прымуць удзел каманды, якія сталі пераможцамі па выніках адборачных абласных і мінскага гарадскога этапаў, а таксама каманда з Расійскай Федэрацыі. 24 мая на цэнтральнай плошчы Смаргоні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё злёту. У цырымоніі прымуць удзел каля 700 дзяцей.

Праграмай злёту прадугледжана правядзенне наступных конкурсаў: "Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР", "Аказанне першай дапамогі пацярпелым", "Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху", "Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху", "Ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху", "Фігурнае ваджэнне веласіпеда".

Ушаноўванне пераможцаў і закрыццё злёту адбудуцца 27 мая. У кожным конкурсе вызначацца пераможцы ў камандным і асабістым першынствах, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.

Арганізавана таксама культурна-забаўляльная праграма - наведванне сядзібы Агінскага, экскурсія на Смаргонскую пагранічную заставу, прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі, дыскатэкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі