ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2020, 15:49

Эйсмант: новы інфармацыйны тэлеканал плануецца запусціць у 2021 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы інфармацыйны тэлеканал можа з'явіцца ў Беларусі ў 2021 годзе, заявіў сёння старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме "Актуальны мікрафон" у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне журналісты спыталі: што гэта будзе за канал? Я сказаў: напрыклад, Euronews або BBC. Усе напісалі, што мы збіраемся BBC стварыць у Беларусі, - сказаў Іван Эйсмант. - Мы збіраемся стварыць беларускі інфармацыйны канал, раўняючыся на тыя патрэбнасці, тыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Ужо распрацавана канцэпцыя. Гэта пытанне даволі падрабязна прапрацоўваецца. Думаю, што ў наступным годзе мы з задавальненнем паглядзім гэты канал".

Паводле слоў Івана Эйсманта, гэта будзе тыповы інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал навін. "Як мы думаем, ён будзе працаваць з самай раніцы да позняга вечара. Хутчэй за ўсё, будзе мець блочную сістэму, калі ёсць касцяк, які паўтараецца з гадзінным крокам, але ўвесь час абнаўляецца, дабаўляецца нейкая новая інфармацыя, - адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. - Гэта будзе пляцоўка для інтэрв'ю, відэаблогаў, аўтарскіх перадач, рубрык. Відавочна, што цяпер не хапае інфармацыі для абмеркавання, розных меркаванняў, проста тэлевізійных плошчаў. Тое, што мы даём у эфіры "Беларусь 1", - каля дзясятка выпускаў навін у дзень. Гэтага відавочна недастаткова. Значна больш інфармацыі вакол нас - і ў краіне, і ў свеце. І нам хацелася бы яе данесці да гледачоў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі