ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2022, 10:25

Дыстанцыйная форма ў сярэдняй спецыяльнай і прафтэхадукацыі. Урэгуляваны асноўныя патрабаванні

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі ўрэгулявала асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі. Адпаведная пастанова нумар 431 ад 11 лістапада 2022 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова робіць адсылкі на іншыя дакументы, якія агаворваюць, каго могуць залічыць для атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме, а таксама называе пералік спецыяльнасцей, па якіх нельга атрымаць адукацыю ў такой форме.

Вызначаны асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу. У прыватнасці, гаворыцца, што навучэнцы да таго, як пачнуць навучанне ў дыстанцыйнай форме, павінны быць забяспечаны неабходнымі інструкцыямі па рабоце і працэсе навучання ў электронным адукацыйным асяроддзі. Для кожнага навучэнца фарміруецца асабісты кабінет у электронным адукацыйным асяроддзі і прадастаўляюцца ўліковыя даныя для доступу ў сістэму і да базы вучэбных матэрыялаў у адпаведнасці з вучэбным планам.

Педработнікі праводзяць вучэбныя заняткі з выкарыстаннем разнастайных форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў, якія забяспечваюць ідэалагічны і выхаваўчы складнік вучэбных заняткаў, узаемадзейнічаюць з навучэнцамі з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у адпаведнасці з зацверджанымі графікамі адукацыйнага працэсу, раскладамі вучэбных заняткаў, графікамі кансультацый.

Пры распрацоўцы вучэбнага плана ў дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі колькасць вучэбных гадзін па вучэбных прадметах, модулях прафесійнага кампанента плануецца не менш за 40 працэнтаў ад вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам па спецыяльнасці (спецыяльнасцях) у дзённай форме. Астатнія гадзіны - для самастойнага асваення зместу адукацыйнай праграмы навучэнцам. Колькасць вучэбных гадзін, якія адводзяцца на практыку, вытворчае навучанне, плануецца ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі па спецыяльнасці (спецыяльнасцях) у дзённай форме атрымання адукацыі.

Адзначаецца, што правядзенне практыкі, вытворчага навучання ва ўстанове адукацыі магчыма з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у адпаведнасці з вучэбна-праграмнай дакументацыяй установы адукацыі. Аднак гэта не датычыцца вытворчай практыкі.

Таксама агаворваюцца пытанні бягучай, прамежкавай і падагульняючай атэстацыі навучэнцаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі