
Фота з архіва
3 лютага, Мінск /БЕЛТА/. Да выхадных колькасць легкавых аўто на ўезд у Польшчу павялічылася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Вялікая колькасць легкавых аўто адзначаецца перад польскімі пунктамі пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") і"Цярэспаль"("Брэст"). За суткі сумежны бок аформіў усяго 41 працэнт аўто ад нормы.
На працягу тыдня велікагрузы чакалі ўезду ў ЕС перад польскім пунктам пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") і літоўскім "Райгардас" ("Прывалка"). Сумежныя кантрольныя службы на гэтых маршрутах з панядзелка афармлялі каля 30 працэнтаў фур.-0-