
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў, навальніцы і дажджы чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Калі на мінулым тыдні ў атмасферы дамінаваў антыцыклон, то на гэтым тыдні карэктывы ў надвор'е ўнясуць атмасферныя франты. Сёння вялікая частка тэрыторыі краіны прадоўжыць знаходзіцца пад абаронай вобласці павышанага атмасфернага ціску, што дасць магчымасць паветру добра прагрэцца, і паказанні тэрмометраў павысяцца да плюс 21-27 градусаў. Пры гэтым заходнія раёны ў другой палове дня зведаюць уплыў франтальнага раздзелу, які ідзе з Карпат, і тут у шчыльнай франтальнай воблачнасці дзённыя максімумы не перавысяць плюс 17-20 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 16 мая, уначы па заходняй палове, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы, у асобных раёнах на поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 16-22 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палове месцамі да плюс 24 градусаў.
У сераду, 17 мая, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, удзень - ад плюс 17 градусаў па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе.
У чацвер, 18 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень тэмпература паветра дасягне плюс 14-21 градус, месцамі будзе плюс 11-13 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 22-26 градусаў.
Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, пачынаючы з пятніцы, надвор'е стане наладжвацца. З ростам атмасфернага ціску кароткачасовыя навальнічныя дажджы прымуць лакальны характар, а тэмпература паветра зноў пачне павышацца.
У пятніцу, 19 мая, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-14 градусаў. Удзень прагназуецца ад плюс 16 градусаў па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе.
У суботу, 20 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-14 градусаў, удзень - плюс 21-28 градусаў.
У нядзелю, 21 мая, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 8-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 21-28 градусаў цяпла.-0-