ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2023, 17:33

Дажджы, туман і да +18°С. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е з 21 па 26 сакавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, туман і да 18 градусаў цяпла прагназуюць сіноптыкі з 21 па 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Вясна на тэрыторыі Беларусі ўсё больш становіцца паўнапраўнай гаспадыняй. У мінулыя выхадныя тэрыторыя знаходзілася пад панаваннем вобласці павышанага атмасфернага ціску, якая падарыла такое доўгачаканае вясенняе сонца. І нягледзячы на тое, што ўначы яшчэ падмарожвала, удзень ва ўмовах малавоблачнага надвор'я паветра па краіне прагравалася да 4-12 градусаў, а ў нядзелю ў заходніх раёнах было яшчэ на пару градусаў цяплей. Па меры таго, як павышалася тэмпература паветра, раставаў і снег. Паводле апошніх даных, снежнае покрыва захоўваецца пераважна на паўночным усходзе Беларусі вышынёй ад 1 да 19 см, - адзначылі ў Белгідрамеце. - У панядзелак грэбень высокага ціску яшчэ ўтрымлівае свае пазіцыі, але ўжо ў аўторак, 21 сакавіка, франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы выцесняць яго за межы нашай рэспублікі. На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае з ападкамі ў выглядзе дажджу надвор'е. У начны і ранішні час месцамі будуць згушчацца нядоўгія туманы, у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах на асобных участках дарог яшчэ будзе захоўвацца галалёдзіца. 25 сакавіка, у суботу, месцамі па краіне дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер".

У аўторак, 21 сакавіка, уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, а раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, а ўдзень 7-13 градусаў цяпла.

У сераду, 22 сакавіка, уначы месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі магчымы невялікія ападкі, у асноўным дождж, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, а па поўначы рэспублікі на дарогах месцамі будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 7-16 градусаў.

У чацвер, 23 сакавіка, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, а па поўначы на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 цяпла, удзень - плюс 10 градусаў на поўначы і да 18 градусаў на поўдні.

У пятніцу, 24 сакавіка, уначы часам пройдуць дажджы, удзень у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў цяпла, удзень - плюс 9-16 градусаў.

У суботу, 25 сакавіка, часам пройдуць дажджы. Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, удзень будзе ад 8 да 15 градусаў са знакам плюс, а на поўдні месцамі 17 градусаў.

У нядзелю, 26 сакавіка, у многіх раёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, а ўдзень - ад плюс 6 на поўначы да плюс 15 на поўдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі