Сцяг Нядзеля, 25 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2022, 14:50

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 5 кастрычніка

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 5 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі невялікія дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, ноччу месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2-8 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад плюс 9 градусаў па паўночным усходзе да плюс 16 па паўднёвым захадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі