ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2023, 09:00

Дажджы і да +27°С будзе сёння ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да плюс 27 градусаў будзе сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па ўсходзе краіны будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны - кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём складзе плюс 21-27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі