Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2023, 13:49

Дажджы і да +19°С: прагноз надвор'я на 23 сакавіка

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 19 градусаў цяпла - такое надвор'е чакаецца ў Беларусі 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 23 сакавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы, а раніцай і ўдзень пераважна па паўночнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі па паўночным захадзе парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, а ўдзень ад плюс 11 градусаў на поўначы да плюс 19 градусаў на паўднёвым захадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі