ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 2 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2020, 11:36

ДАІ заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі пры галалёдзіцы

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць асцярожнымі і дысцыплінаванымі ў складаных умовах надвор'я, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на тэрыторыі ўсёй краіны чакаюцца нестабільныя ўмовы надвор'я. Станоўчыя тэмпературы могуць змяняцца замаразкамі, у сувязі з чым на дарогах чакаецца галалёдзіца. Таксама бліжэйшыя дні дарожную сітуацыю будзе ўскладняць моцны вецер.

Як адзначаюць у ДАІ, у час парывістага ветру не трэба пакідаць машыны паблізу дрэў і масіўных канструкцый. Таксама неабходна ўлічваць, што стан праезнай часткі па маршруце можа рэзка змяняцца. Участкі мокрай дарогі могуць чаргавацца з абледзянелымі або заснежанымі. Найбольш складанымі ўмовы могуць быць на спусках, пад'ёмах і закругленнях, на прадзімаемых участках дарог. Варта адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, рэзкіх тармажэнняў і перастраенняў, выбіраць стрыманы стыль кіравання, скорасць руху ў адпаведнасці з умовамі надвор'я і з улікам стану праезнай часткі, вытрымліваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Пешаходам рэкамендуецца праяўляць асцярожнасць пры перасячэнні праезнай часткі нават па пераходзе. "З-за магчымага абледзянення тратуараў варта акуратна набліжацца да краю праезнай часткі. Аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, асабліва на мокрай, слізкай дарозе. Трэба ступаць на пешаходны пераход толькі загадзя пераканаўшыся, што вадзіцелі паспелі спыніцца. Ва ўмовах недастатковай бачнасці і ў цёмны час сутак трэба абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі", - парэкамендавалі ў ДАІ.

У ДАІ дадалі, што інспектары гатовы дапамагчы вадзіцелям і пешаходам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю, а таксама арганізаваць аб'езды закрытых для руху ўчасткаў і рэгуляваць рух у складаных месцах.

За мінулыя выхадныя дні ў рэспубліцы адбылася 481 аварыя з матэрыяльным уронам; 12 ДТЗ, у якіх 12 чалавек атрымалі траўмы, ніхто не загінуў. За кіраванне ў нецвярозым стане затрымана 130 вадзіцляў. Спынена 370 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць права на ваджэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі