ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2023, 16:38

Да +27°С і пахаладанне да выхадных. Сіноптыкі пра надвор'е на тыдзень

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 27 градусаў, дажджы з навальніцамі і начныя замаразкі прагназуюцца ў Беларусі з 23 па 28 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Цяпер у большасці раёнаў Беларусі захоўваецца дэфіцыт ападкаў, толькі ў крайніх заходніх раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей колькасць выпаўшых ападкаў блізкая да сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага перыяду. Паводле папярэдніх ацэнак, добрых працяглых дажджоў, здольных паўсюль запоўніць недахоп вільгаці ў глебе, на бягучым тыдні не прагназуецца. Па-ранейшаму дажджы будуць размяркоўвацца нераўнамерна па тэрыторыі. У сувязі з гэтым у большасці раёнаў краіны захаваецца высокая пажаранебяспечнасць, таму, адпраўляючыся на прыроду, будзьце асцярожныя з агнём", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Тэмпературны фон на працягу тыдня таксама будзе няўстойлівы: да пятніцы чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам каля і на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму, а ў пятніцу, пачынаючы з паўночна-заходніх рэгіёнаў, у нашу краіну пачне паступаць больш халаднаватае надвор'е, і ў выхадныя пахаладае ўжо па ўсёй краіне.

У аўторак, 23 мая, надвор'е будзе без істотных ападкаў, толькі ўдзень месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах па поўначы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, удзень - плюс 20-25.

У сераду, 24 мая, уначы чакаецца пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы месцамі слабы туман. Тэмпература ўначы будзе ў межах ад плюс 7 да плюс 12 градусаў. Удзень слупок тэрмометра падымецца да плюс 21-27.

У чацвер, 25 мая, ноччу пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу месцамі слабы туман. Ноччу чакаецца плюс 8-14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 22-28.

У пятніцу, 26 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў дзённы час магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, удзень - ад плюс 16 па паўночным захадзе да плюс 27 градусаў па паўднёвым усходзе.

У суботу, 27 мая, пераважна ва ўсходніх раёнах краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца 3-10 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да плюс 13. Днём тэмпература дасягне плюс 13-20 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 22.

У нядзелю, 28 мая, чакаецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 14-20, у асобных раёнах - да плюс 22 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі