ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2022, 09:27

"Чырвоны Мазыранін" плануе павялічыць долю экспарту да 35 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

19 жніўня, Нароўля /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Чырвоны Мазыранін" плануе па выніку 2022 года павялічыць долю экспарту ў агульных продажах з 25 працэнтаў да 35 працэнтаў. Такую лічбу агучыў у размове з журналістамі выканаўчы дырэктар прадпрыемства Аляксандр Піляк пасля сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з працоўным калектывам ААТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Піляк адзначыў: сёння практычна чвэрць салодкай прадукцыі прадпрыемства ідзе на знешнія рынкі. Ільвіная доля прыпадае на Расійскую Федэрацыю. Пайшлі ўжо адгрузкі ў Казахстан. "У панядзелак будзе першая адгрузка на Ізраіль. У канцы месяца - першая адгрузка на Азербайджан. Знойдзены новыя рынкі. Лічба экспарту павялічыцца. Плануем да канца года павялічыць экспарт з 25 працэнтаў да 35 працэнтаў у агульных продажах", - падкрэсліў кіраўнік.

Паводле яго слоў, тэмп росту экспарту за паўгода 2022-га дасягнуў 119 працэнтаў да аналагічнага паказчыка 2021-га. "Па годзе плануем вытрымаць гэтыя лічбы і скончыць год з паказчыкам каля 120 працэнтаў", - дадаў Аляксандр Піляк.

ААТ "Чырвоны мазыранін" з'яўляецца адным са старэйшых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Беларусі. Гісторыя фабрыкі пачынаецца з 1913 года. Сёння прадпрыемства выпускае больш за 130 найменняў кандытарскіх вырабаў - зефір, пасцілу, мармелад, цукеркі, ірыс. Колькасць работнікаў - больш за 310 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі