ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 10:02

Бузоўскі: моладзі патрэбны кнігі, якія фарміруюць пакаленне і прымнажаюць здабытак продкаў

Ігар Бузоўскі. Фота з архіва
Ігар Бузоўскі. Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзі патрэбны кнігі, якія фарміруюць пакаленне і прымнажаюць здабытак продкаў. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі падчас правядзення XVII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона і пленарнага пасяджэння "Кніга - "мяккая сіла" ў эпоху культуры адмены", паведамляе БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі лічыць, што думка арганізатараў выставы аб мяккай сіле друкаванага слова ў пытаннях уздзеяння на сучаснае грамадства як ніколі актуальная, бо сёння актыўна ідзе працэс камерцыялізацыі і манетызацыі кнігавыдання. "Толькі за апошнія 30 гадоў у свеце з'явіліся 3,5 млрд аўтараў. Сваімі пастамі ў інтэрнэце ўсе могуць паўплываць на аўдыторыю. Атрымліваецца, мы нівеліравалі паняцце кніжнага тэксту, а кніга сёння страціла сваю элітарнасць у магчымасці ўплываць на свядомасць чытачоў, на працэсы, якія адбываюцца звонку", - канстатаваў намеснік міністра.

Падчас выступлення Ігар Бузоўскі заклікаў усіх удзельнікаў пасяджэння правесці работу па кансалідацыі творчых сіл, што дасць магчымасць якаснай літаратуры, якая сёння неабходна нашаму грамадству, зноў з'явіцца на паліцах кнігарань. "Важна, каб моладзь чытала кнігі, якія фарміруюць пакаленне, здольнае прымножыць здабытак, атрыманы ад нашых агульных каранёў, культуры і продкаў", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын выказаў меркаванне, што кніжны салон з'яўляецца найважнейшай пляцоўкай для фарміравання духоўных каштоўнасцей, і Беларусь чарговы раз праяўляе адзінства ў агульных прыярытэтах, якія правяраюцца сучаснасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі