ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 18:58

Больш за Br6 млн накіруюць на прадастаўленне сацпаслуг ветэранам ВАВ у 2021 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за Br6 млн у 2021 годзе накіруюць на прадастаўленне сацыяльных паслуг ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і пацярпелым ад яе наступстваў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"На сацыяльныя паслугі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пацярпелых ад наступстваў вайны ў 2021 годзе накіруюць больш за Br6 млн, з якіх на паляпшэнне матэрыяльна-бытавых умоў - больш за Br1 млн, а на аказанне сацыяльна-бытавой дапамогі - каля Br5 млн", - расказалі у Мінпрацы.

Так, штогод у рэспубліцы праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян, якія пацярпелі ад яе наступстваў. З улікам выяўленых патрэбнасцей ім аказваецца неабходная дапамога. Такіх у краіне - 14,8 тыс. чалавек. Заяўкі на аказанне дапамогі паступілі ад 852 грамадзян, якія мелі патрэбу ў рамонце жылых памяшканняў, печаў, электраправодкі, газавага абсталявання, мыцці акон, колцы дроў, прыбіранні прысядзібнай тэрыторыі, апрацоўцы ўчастка. Усе работы былі аператыўна выкананы, людзям аказана дапамога.

Маючыя патрэбу ў сацыяльна-бытавой дапамозе і доглядзе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і іншыя пацярпелыя ад наступстваў вайны атрымліваюць сацыяльныя паслугі на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва або дамоў-інтэрнатаў. Цяпер сацпаслугамі дома карыстаюцца 647 ветэранаў і 1469 грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны вызвалены ад платы за такое сацабслугоўванне.

У дамах-інтэрнатах кругласутачную сацыяльную і медыцынскую дапамогу атрымліваюць 132 чалавекі названых катэгорый. Акрамя гэтага, за 711 людзьмі ажыццяўляецца індывідуальны догляд членамі сям'і, якім штомесяц выплачваецца дапамога па доглядзе ў памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (Br273,27).

Таксама ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўляюцца дзяржаўныя сацыяльныя льготы ў сферы аховы здароўя і санаторна-курортнага лячэння, па праездзе, у жыллёвай сферы і іншыя. Сярод такіх бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх проціпаказанняў), альбо атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне ў памеры 10 базавых велічынь у выпадку, калі правам на бясплатную санаторна-курортную пуцёўку не скарысталіся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі