ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 14:21

Больш за 30 тыс. чалавек наведалі выстаўку "Беларусь інтэлектуальная"

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку "Беларусь інтэлектуальная" наведалі больш за 30 тыс. чалавек за тры дні. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ацэначныя разлікі паказалі, што выстаўку за першыя тры дні наведалі больш за 30 тыс. чалавек. У выхадныя мінчане прыходзілі цэлымі сем'ямі з дзецьмі, акрамя таго, прыязджалі людзі з іншых рэгіёнаў. Выстаўка працягваецца, яна прадоўжана на тыдзень, паколькі шмат жадаючых, хто не паспеў яе наведаць. І паступаюць просьбы прадубліраваць выстаўку ў рэгіёнах", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што на выстаўцы прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі не толькі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але і арганізацый іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых. "Паводле ўдакладненых даных, там больш як 1 тыс. распрацовак", - дадаў старшыня Прэзідыума НАН.

Кіраўнік Акадэміі навук падкрэсліў: задача навукі - прарыўныя даследаванні, адкрыцці. "Мы павінны здзіўляць, ісці ў кантэксце сусветных дасягненняў навукі, не ўступаючы, а дзесьці і апярэджваючы. На выстаўцы мы прадэманстравалі, што беларуская навука ніколькі не горшая, чым у той жа Еўропе, Амерыцы. І ў нас ёсць эксклюзіўныя распрацоўкі, у якіх мы наперадзе замежных вучоных", - звярнуў увагу ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі