Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2024, 11:24

Больш як 69,5 тыс. грамадзян ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме з пачатку года

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года звыш 69,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 69 763 іншаземцы з Еўрасаюза: 34 474 грамадзяніны Літвы, 16 638 грамадзян і 4366 неграмадзян Латвіі, а таксама 14 285 іншаземцаў з польскімі пашпартамі.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 870 369 іншаземцаў: 529 685 грамадзян Літвы, 201 439 грамадзян і 60 481 неграмадзянін Латвіі, а таксама 78 764 грамадзяніны Польшчы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі