ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2022, 18:35

Богуш: у ВНУ форміруецца прафесійны светапогляд грамадзяніна і будучага спецыяліста

Фота з архіва
Фота з архіва

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ВНУ фарміруецца прафесійны светапогляд грамадзяніна і будучага спецыяліста, заявіў журналістам рэктар БДУІР Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вышэйшую школу сёння шмат што хвалюе. Гэта і навуковыя даследаванні, якія ў ВНУ праводзяцца і з'яўляюцца асновай для развіцця тэхналогій, удасканаленне вучэбнага працэсу. Гэта пытанні, звязаныя з новым пакаленнем маладых выкладчыкаў ва ўніверсітэтах, якія таксама павінны мець добры навуковы, метадычны ўзровень падрыхтоўкі. І вельмі многія ВНУ для маладых выкладчыкаў маюць нават асобныя праграмы. Мы ў БДУІР таксама такую робім для вучоных-педагогаў. Гэта рэчы, звязаныя з удасканаленнем зместу адукацыі. Гэта, на самай справе, руцінная работа, якая праходзіць штогод перад тым, як пачаць новы навучальны год, рэвізіі падвяргаюцца вучэбныя планы і праграмы. І, нягледзячы на тое, што мы ў бягучым годзе набіралі па старым класіфікатары спецыяльнасцей, дэ-факта першакурснікі БДУІР ужо навучаюцца па абноўленых вучэбных планах і ў нас адукацыйныя стандарты практычна гатовы. Яны ў бягучым годзе ўжо атрымаюць адпаведны юрыдычны статус, і мы, адпаведна, робім чарговы крок ва ўдасканаленні падрыхтоўкі спецыялістаў", - сказаў Вадзім Богуш.

Паводле яго слоў, сёння новыя адукацыйныя тэхналогіі даволі актыўна развіваюцца. "Гэта тэхналогіі, звязаныя як з новымі педагагічнымі практыкамі, так і з тэхналагічным забеспячэннем адукацыйнага працэсу. Яскравы прыклад таго - гэта дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі, якія маюць адназначна даволі вялікі патэнцыял, асабліва ў тых выпадках, калі мы геаграфічна аддалены на вялікія адлегласці, або калі мы маем пэўныя эпідэміялагічныя абмежаванні на непасрэдныя кантакты. Гэта ўсё вялікі пласт штодзённай работы як у навуковым, так і навукова-метадычным, адукацыйным плане. У выхаваўчым аспекце вышэйшая школа - гэта грамадскі інстытут, дзе, на мой погляд, фарміруецца прафесійны светапогляд грамадзяніна і будучага спецыяліста. Таму гэта таксама адна з вельмі важных задач вышэйшай школы", - адзначыў рэктар.

Сёння ў БІСД прайшоў круглы стол "Адукацыя сёння: новыя выклікі - новыя рашэнні - новая якасць". Мэта мерапрыемства - абмеркаваць асноўныя тэндэнцыі ў сферы адукацыі, сучасныя падыходы да рэгулявання адукацыйнага працэсу, пытанні адаптацыі сістэмы вышэйшай адукацыі да сучасных рэалій. У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя рэзультатаў даследаванняў БІСД па гэтай тэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі