Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 09:05

"Белтэлекам" папярэджвае аб работах на сетцы эфірнага ТБ і радыё 23 і 24 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" папярэджвае аб работах на сетцы эфірнага ТБ і радыё 23 і 24 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

23 мая з 11.00 да 17.00 на тэрыторыі Рэчыцкага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Жлобінскага, Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Салтанова" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, "Радыус ФМ", "Праўда Радыё".

24 мая з 9.15 да 15.00 на тэрыторыі Круглянскага, Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці, Крупскага, Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, Талачынскага раёна Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Шапялевічы" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм.

У выпадку завяршэння работ раней за названы тэрмін, работа перадатчыка будзе адноўлена. У "Белтэлекаме" папрасілі прабачэння за часовыя нязручнасці і звярнулі ўвагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі