
Фота з архіва
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 19 жніўня па 17 верасня дабавіла яшчэ адзін рэйс у Туркменбашы, паведамілі БЕЛТА ў авіякампаніі.
Цяпер рэйсы будуць выконвацца двойчы ў тыдзень: па аўторках і суботах.
Вылет з Мінска ў суботу ў 20.00, прыбыццё ў Туркменбашы ў нядзелю ў 2.10. Рэйс назад з вылетам у нядзелю ў 3.10 і прылётам у сталіцу Беларусі ў 5.30.
Час у раскладзе пазначаны мясцовы. Розніца ў часе паміж Беларуссю і Туркменістанам складае дзве гадзіны.-0-