ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2022, 15:48

Беларускі фонд міру перадасць 12 апаратаў ШВЛ дамам дзіцяці па ўсёй краіне

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд міру 22 верасня перадасць 12 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх 8 дамам дзіцяці па ўсёй краіне. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пад апекай Беларускага фонду міру знаходзіцца 8 дамоў дзіцяці па ўсёй краіне. Мы дапамагаем ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтых дамоў. І заўтра туды будзе перададзена 12 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для дзетак, якія знаходзяцца на паліятыўным лячэнні", - расказаў Максім Місько.

Як растлумачылі ў Беларускім фондзе міру, апараты ШВЛ перададуць у спецыялізаваныя дамы дзіцяці для дзяцей ад 0 да 3 гадоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта "Дай пяць дабру" Беларускага фонду міру і кампаніі "Пяты элемент" пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. У 2022 годзе праекту спаўняецца 5 гадоў. Яго галоўная мэта - дапамога ў матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні ўсіх 8 дамоў дзіцяці ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі