
Фота з архіва
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі паспяхова праведзены клінічныя выпрабаванні айчыннага каленнага сустава, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Сустаў распрацаваны і выраблены ў Навукова-тэхналагічным парку БНТУ "Палітэхнік" сумесна з супрацоўнікамі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Гэта арыгінальная мадэль эндапратэза каленнага сустава "Полімедтэх" прызначана для лячэння цяжкіх форм астэаартрыту каленнага сустава. Гэтымі днямі яго імплантавалі пацыентцы з астэаартрытам каленнага сустава.
Пасля атрымання рэгістрацыйнага пасведчання на эндапратэз клінічныя выпрабаванні прадоўжацца ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска і іншых вядучых клініках Беларусі.-0-