ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2022, 10:05

Беларускі Чырвоны Крыж аб валанцёрах: гэта людзі розных прафесій, студэнты і пенсіянеры

Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 75 працэнтаў валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа - гэта прадстаўнікі моладзі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла спецыяліст па рабоце з валанцёрамі Беларускага Чырвонага Крыжа Марына Трабухіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У свеце налічваецца 192 нацыянальныя таварыствы Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. З гэтымі 192 таварыствамі працуе больш за 14 млн добраахвотнікаў па ўсім свеце. У Беларускім Чырвоным Крыжы налічваецца 16 тыс. валанцёраў. Гэта людзі розных прафесій і рознага ўзросту, гэта і студэнты, і пенсіянеры. 75 працэнтаў нашых валанцёраў - гэта моладзь", - адзначыла Марына Трабухіна.

Валанцёрская дапамога - незаменная частка работы арганізацыі, прадоўжыла яна. "Валанцёры Чырвонага Крыжа даглядаюць падапечных медыка-сацыяльнай службы, дапамагаюць адзінокім пажылым людзям, удзельнічаюць у рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, аказваюць псіхасацыяльную падтрымку людзям, хворым на туберкулёз, якія жывуць з ВІЧ. На сённяшні момант у краіне дзейнічае больш за тысячу валанцёрскіх груп пры нашых пярвічных, абласных арганізацыях. Яны дапамагаюць нам спраўляцца з рознымі выклікамі", - сказала спецыяліст па рабоце з валанцёрамі.

Апошні год быў багаты на надзвычайныя сітуацыі, лічыць Марына Трабухіна. "Без валанцёраў мы не справіліся б. Мы дапамаглі за мінулы год больш як 200 тыс. чалавек справіцца з такімі выклікамі, як міграцыйны крызіс і COVID-19, які нікуды не дзеўся, на жаль, ад нас. Калі гаварыць больш падрабязна аб міграцыйных крызісах, то на беларуска-польскай граніцы 135 дзён дзяжурылі валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа, дапамагалі каардынаваць усю гуманітарную дапамогу, якая паступала, аказвалі ўсебаковую падтрымку маючым патрэбу, - расказала яна. - Працавалі з сістэмай рэгістрацыі мігрантаў, выдавалі прадуктовыя і гігіенічныя наборы, цёплае адзенне і абутак. І, вядома ж, дапамагалі людзям, што паступаюць да нас з тэрыторыі Украіны".

"І сёння валанцёры інфалініі 201 прадаўжаюць кансультаваць, перанакіроўваць людзей, аказваць псіхасацыяльную падтрымку. Гэта таксама вельмі важна і вельмі запатрабавана. Усе валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа праходзяць папярэднюю падрыхтоўку, яны навучаны аказваць псіхасацыяльных падтрымку", - дадала спецыяліст па рабоце з валанцёрамі Беларускага Чырвонага Крыжа.

5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі