ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 21 сакавіка 2023
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 18:34

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ у Жэневе

Фота з архіва
Фота з архіва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя Беларусі прымае ўдзел у рабоце 152-й сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ у Жэневе (Швейцарыя), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

На сесіі разгледзяць 26 пытанняў, сярод якіх прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, інфекцыйны кантроль, ліквідацыя менінгіту, рэабілітацыя, стандартызацыя наменклатуры медвырабаў і іншыя.

"У сучасным турбулентным свеце тэма грамадскай аховы здароўя асабліва актуальная. Выклікі, якія ўзнікаюць у галіне аховы здароўя, толькі абвастраюць негатыўныя тэндэнцыі ў глабальнай палітыцы і ўскладняюць працэсы ўстойлівага развіцця. І тут важна аб'яднанне намаганняў як на глабальным, так і на рэгіянальным узроўні", - адзначыў у сваім выступленні на сесіі намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

У маі 2021 года Беларусь была выбрана ў склад Выканкама СААЗ на перыяд 2021-2024 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі