ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 17:55

Беларускае грамадства аддае перавагу кампрамісам над барацьбой - Макараў

Алег Макараў
Алег Макараў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае грамадства аддае перавагу кампрамісам над барацьбой. Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў тым ліку ў заканадаўчай дзейнасці. Такое меркаванне выказаў у час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.

Ён звярнуў увагу на шэраг асаблівасцей беларускага менталітэту, якія пацвярджаюць даныя сацыялагічных даследаванняў. "У цэнтры сістэмы каштоўнасцей беларусаў - бацькі, дзеці, сям'я. Няма эгацэнтрызму. У нас грамадства кампрамісаў, а не барацьбы", - сказаў Алег Макараў. Работа над законамі ў парламенце вядзецца па тым жа прынцыпе. Таму, на думку дырэктара БІСД, дэпутатаў неабгрунтавана папракаюць у аднадушнасці пры галасаванні ў Авальнай зале. Як паказвае вопыт, гэтаму папярэднічаюць гарачыя дыскусіі на пасяджэннях рабочых груп.

Акрамя таго, паводле слоў Алега Макарава, беларусы вельмі адрозніваюцца ад суседзяў і ў плане працоўнай міграцыі. За мяжой людзі гатовы пераязджаць на пастаяннае жыхарства ў краіну, дзе ёсць работа. "Беларусы ж могуць працаваць за мяжой, але пры гэтым усё роўна хочуць жыць на радзіме", - адзначыў дырэктар БІСД.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі