ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2019, 14:08

Беларусь і Сербія падпісалі пасля сустрэчы прэзідэнтаў пакет дакументаў, палова - у сферы навукі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам у Бялградзе бакі падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пастаўлены ў васьмі дакументах, чатыры з іх датычацца навуковай сферы. Гэта мемарандум аб узаемаразуменні пры ажыццяўленні супрацоўніцтва ў галіне інавацый і развіцця лічбавых тэхналогій, пагадненні аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Сербскай акадэміяй навук і мастацтваў, Міністэрствам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі. У гэты спіс трапіў і пратакол дзявятага пасяджэння беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларускія і сербскія вучоныя ў бліжэйшыя два гады плануюць выканаць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, біятэхналогій, нанаматэрыялаў, лазерных і хімічных тэхналогій.

Па выніках перагавораў прэзідэнтаў у Бялградзе таксама падпісаны дагавор паміж Беларуссю і Сербіяй аб выдачы, міжурадавая праграма супрацоўніцтва ў сферы адукацыі да 2020 года, пагадненні паміж ААТ "Беларусбанк" і Паштовым ашчадным банкам Сербіі аб адкрыцці карэспандэнцкіх рахункаў у розных валютах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі