ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 15:40

Беларусь абмяняецца вопытам барацьбы з фінансаваннем тэрарызму праз НКА з краінамі СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю вывучыць вопыт краін СНД у сферы фінансавання тэрарызму праз некамерцыйныя арганізацыі (НКА), расказаў журналістам у час семінара "Ацэнка рызык сектара некамерцыйных арганізацый" дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Рэўт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Семінар "Ацэнка рызык сектара некамерцыйных арганізацый" праводзіцца ў Мінску з 9 па 11 жніўня. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, органаў фінансавага маніторынгу, дзяржаў - членаў Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі (СКПФР) дзяржаў - удзельніц СНД (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан), а таксама прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Міжнародны вучэбна-метадычны цэнтр фінансавага маніторынгу.

Паводле слоў КДК, у Беларусі існуе пэўны негатыўны вопыт 2020 года, калі некамерцыйныя арганізацыі ўключаліся ў проціпраўную дзейнасць. "Трэба выпрацаваць новыя падыходы, каб выключыць магчымасць паўтарэння такіх падзей. Самае галоўнае - падрыхтаваць насельніцтва да таго, каб нашы некамерцыйныя арганізацыі выконвалі менавіта тыя функцыі, для якіх яны былі створаны, - сказаў Вячаслаў Рэўт. - Гэта праблема ўласціва ўсім краінам свету, і наша сённяшняя сустрэча накіравана на тое, каб падзяліцца вопытам вырашэння гэтых праблем у іншых краінах. У гэтай сферы ў кожнай краіны ёсць свае асаблівасці, гэта перш за ўсё датычыцца рэлігійных аб'яднанняў, новых спосабаў і метадаў вядзення проціпраўнай дзейнасці, з якой сутыкнулася і Беларусь (напрыклад, укід фэйкавай інфармацыі)".

На пытанне журналістаў аб стварэнні асобнага кантралюючага органа для нагляду за НКА, кіраўнік дэпартамента растлумачыў, што ў Беларусі складана стварыць такі адзіны орган з-за спецыфікі некамерцыйных арганізацый. "Такімі арганізацыямі з'яўляюцца тыя ж таварыствы ўласнікаў. Нельга сказаць, што рызыкі проціпраўнай дзейнасці ва ўсіх сферах аднолькавыя. Мы ў бліжэйшы час павінны будзем правесці нацыянальную ацэнку рызык у гэтай сферы і выпрацаваць рашэнні, якія дазволяць аптымізаваць кантрольныя функцыі, а з другога боку прадоўжыць функцыянаванне нармальна працуючых арганізацый", - сказаў ён.

Мэта трохдзённага навучальнага семінара - абмен вопытам паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў - членаў СКПФР па процідзеянні выкарыстанню некамерцыйных арганізацый у мэтах фінансавання тэрарызму. На мерапрыемстве будуць закрануты праблемныя пытанні, што ўзнікаюць пры рэалізацыі адпаведных міжнародных стандартаў у сферы процідзеяння адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансаванню тэрарызму.

Паводле слоў начальніка юрыдычнага ўпраўлення Расфінманіторынгу Вольгі Тысен, цяпер на тэрыторыі СНД рызыкі ўключэння НКА замежнымі палітычнымі сіламі ў дэструктыўныя працэсы толькі ўзрастаюць. "Цяпер, калі замежныя палітычныя сілы асабліва актыўныя для ўключэння некамерцыйных арганізацый у розныя дэструктыўныя мерапрыемствы, праблема процідзеяння гэтай з'яве асабліва актуальна. У Беларусі і Расіі падобныя спосабы процідзеяння выкарыстанню НКА для ўключэння ў экстрэмізм і тэрарызм. Разам з тым цяпер мы праводзім шэраг сумесных мерапрыемстваў для выбудоўвання агульнай лініі процідзеяння ўключэнню НКА ў проціпраўную дзейнасць", - сказала Вольга Тысен.

Фінансаванне тэрарызму праз некамерцыйныя арганізацыі - сусветная праблема. Беларуская антыадмывачная сістэма ўдзяляе вялікую ўвагу рабоце сектара некамерцыйных арганізацый (НКА) у частцы процідзеяння выкарыстанню гэтых арганізацый у мэтах фінансавання тэрарызму. З гэтай мэтай запланавана правядзенне ацэнкі сектара НКА для таго, каб выявіць арганізацыі з нізкай ступенню рызыкі ўключэння ў такую дзейнасць і сфакусіраваць увагу на арганізацыях з высокай ступенню рызыкі. Ацэнка рызык будзе праводзіцца з удзелам дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый. Улічваючы маштабнасць работы ў сектары НКА, арганізоўваюцца вучэбныя мерапрыемствы, як для кампетэнтных органаў, так і для саміх НКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі