ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 16:11

"Беларусь 1" пакажа ўрачыстую цырымонію прэміі "Тэлевяршыня"

Фота з архіва
Фота з архіва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску адбудзецца ўрачыстая цырымонія аб'яўлення вынікаў і ўзнагароджвання лаўрэатаў XIV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Пасля пяцігадовага перапынку доўгачаканая профільная прэмія збярэ ў сталічным Falcon Club Arena канкурсантаў з усіх рэгіёнаў краіны. Так, у бягучым годзе ў адрас арганізатараў паступіла 224 заяўкі ад журналістаў і творчых калектываў, з іх 107 - ад рэгіянальных СМІ.

Удзельнічалі матэрыялы і перадачы, якія выйшлі на блакітных экранах у 2020-2021 гадах. Выбіралі лепшыхпа 22 намінацыях, большасць з якіх - у навінку для конкурсу. Абнавілася і фірменная статуэтка лаўрэата прэміі - чыю творчую скарбонку папоўніць ганаровая ўзнагарода, стане вядома сёння вечарам.

Убачыць майстроў тэлежурналістыкі, якія сапраўды любяць сваю прафесію, можна будзе 28 мая ў 18.00: урачыстую цырымонію прэміі "Тэлевяршыня-2022" пакажа канал "Беларусь 1".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі