ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 15:02

Бацькі змогуць пакінуць у магазінах заяўку на адсутны памер або мадэль школьнай формы

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У магазінах са школьнай формай можна будзе пакінуць заяўку на адсутны памер або мадэль для свайго дзіцяці. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі "Школьныя кірмашы - 2022: таварны асартымент, актуальныя калекцыі школьнай формы і новыя пункты продажаў" расказала намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Наталля Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадукцыя "Беллегпрама" прадстаўлена ва ўсіх гандлёвых аб'ектах, а таксама ў нашых фірменных магазінах. Ва ўнівермагах Мінска прадаўцам дапамагаюць нашы кансультанты, каб лепш сарыентаваць бацькоў па мадэлях і дапамагчы ім у выбары школьнай формы. Акрамя таго, у магазінах цяпер ёсць кнігі, у якіх бацькі могуць пакінуць заяўку на адсутны памер або мадэль якога-небудзь прадмета адзення для свайго дзіцяці. Мы афармляем такія заяўкі, бяром кантакты ў бацькоў і робім усё магчымае, каб спажывец атрымаў патрэбны тавар", - расказала Наталля Мурашка.

Паводле яе слоў, да школьнага сезона "Беллегпрам" пачынае рыхтавацца са снежня, каб летам увесь асартымент прадукцыі быў у гандлі. У бягучым годзе канцэрн выпусціў каля 800 тыс. швейных, трыкатажных і іншых вырабаў для школьнікаў, а таксама вырабіў амаль 300 тыс. пар абутку. У выніку абнавілася каля 70 працэнтаў асартыменту, цяпер мадэльны рад вытворчасці складае прыкладна 700 мадэлей школьнай формы.

"Практычна 90 працэнтаў вырабленай школьнай формы знаходзіцца ў гандлі. Аднак у сувязі з павышаным попытам будзем дагружаць неабходны тавар і аператыўна рэагаваць на выклікі, таму што ў бягучым годзе назіраецца непрадказальны ажыятаж", - адзначыла спецыяліст.

Школьныя кірмашы з прадукцыяй "Беллегпрама" будуць працаваць у невялікіх раёнах і аграгарадках, а самыя буйныя пройдуць у Мінску 20 і 27 жніўня каля Палаца Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі