ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2022, 10:44

Апублікаваны нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы апублікаваны на сайце Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд), паведамляе БЕЛТА.

"Даклад распрацоўваў Дзяржатамнагляд у супрацоўніцтве з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі даклад прадстаўлены ў МАГАТЭ для выканання далейшых працэдур яго разгляду. Дакумент таксама размешчаны ў адкрытым доступе на інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду", - адзначылі ў дэпартаменце.

Нацыянальны даклад да агляднай нарады дагаворных бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы адлюстроўвае выкананне Беларуссю краінавых абавязацельстваў за 6-гадовы перыяд (2017-2022 гады). У дакладзе разгледжаны моманты, звязаныя з будаўніцтвам першай АЭС. У краіне ёсць таксама ядзерныя ўстаноўкі навуковага прызначэння, пытанні забеспячэння бяспекі якіх таксама знайшлі адлюстраванне ў дакуменце.

"На працягу доўгага часу з моманту прыняцця рашэння аб узвядзенні ўласнай АЭС Беларусь развівала сучасную сістэму забеспячэння ядзернай бяспекі з апорай на стандарты бяспекі МАГАТЭ і перадавы сусветны вопыт. Да пачатку прамысловай эксплуатацыі энергаблока нумар 1 гэта сістэма сфарміравана і дзейнічае: у краіне ёсць незалежны кампетэнтны рэгулюючы орган і сістэма яго тэхнічнай падтрымкі, ядзернае права, сістэма падрыхтоўкі кадраў, сістэма аварыйнай гатоўнасці і рэагавання і іншыя элементы, што пацвярджаецца вынікамі міжнародных ацэначных місій і партнёрскіх праверак. Беларусь з'яўляецца паўнацэннай удзельніцай глабальнага рэжыму ядзернай бяспекі", - сказана ў дакуменце.

У дакладзе таксама падкрэсліваецца, што Беларусь захоўвае паслядоўную прыхільнасць да эвалюцыйнага прынцыпу забеспячэння бяспекі, сутнасць якога - у пастаянным пошуку шляхоў яе ўдасканалення незалежна ад таго, наколькі высокі дасягнуты ўзровень.

У дакуменце прыведзена інфармацыя аб заканадаўчай і рэгулюючай аснове забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, рэгулюючым органе, адказнасці ўладальніка ліцэнзіі, прыярытэтнасці бяспекі, фінансавых і людскіх рэсурсах, уліку чалавечага фактару, забеспячэнні якасці, ацэнцы і праверцы бяспекі, радыяцыйнай абароне, аварыйнай гатоўнасці і па іншых пытаннях.

У адпаведнасці з устаноўленай працэдурай краіны, якія ратыфікавалі канвенцыю, на працягу трох месяцаў будуць вывучацца нацыянальныя даклады іншых дагаворных бакоў і фармулявацца пытанні і каментарыі да іх. Затым яшчэ тры месяцы будзе адведзена для падрыхтоўкі адказаў на пытанні. Абарона нацыянальных дакладаў адбудзецца ў сакавіку - красавіку 2023 года на пляцоўцы МАГАТЭ.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы прынята 17 чэрвеня 1994 года. Сярод яе мэт - дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва. Беларусь ратыфікавала канвенцыю ў 1998 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі