
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гаркам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя на аздараўленне медыкаў сталіцы ў прафсаюзных санаторыях у 2022 годзе выдзеліў каля Br40 тыс., паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.
З пачатку года па верасень члены галіновага прафсаюза правялі ў здраўніцах увогуле 5 тыс. дзён. Найбольшай папулярнасцю ў медыкаў карысталіся санаторыі "Лясныя азёры", "Прыдняпроўскі", "Нарачанка" і "Буг".
Матэрыяльную дапамогу на патанненне кошту пуцёвак для аздараўлення са сродкаў Мінскага гаркама БПРАЗ атрымалі 195 работнікаў 62 сталічных арганізацый аховы здароўя, у тым ліку шасці недзяржаўнага сектара эканомікі. Санаторна-курортную рэабілітацыю ў прафсаюзных здраўніцах прайшло ў паўтара раза больш чалавек, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Агульная сума кампенсацый кошту пуцёвак членам прафсаюза ў гэтым годзе склала Br39,8 тыс., што таксама амаль удвая больш, чым было выдзелена Мінскім гаркамам БПРАЗ на аздараўленне членаў галіновага прафсаюза сталіцы за першыя тры кварталы мінулага года.-0-