Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2024, 12:51

Аліеў: мы даражым даверлівым партнёрствам паміж Азербайджанам і Беларуссю

Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў
16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан даражыць даверлівым партнёрствам з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ільхам Аліеў расказаў, што паміж двума лідарамі адбылася грунтоўная размова ў вузкім складзе па многіх пытаннях двухбаковага парадку дня і па рэгіянальных, міжнародных пытаннях. Быў пацверджаны стратэгічны характар адносін дзвюх краін.
"Даражым даверлівым, крэатыўным партнёрствам паміж нашымі краінамі, якое заснавана на ўзаемнай павазе, дружбе і супрацоўніцтве, - падкрэсліў Ільхам Аліеў. - Адносіны правераны часам. Думаю, што ні ў каго не выклікае сумнення, што Беларусь і Азербайджан - гэта два надзейныя сябры".

Напярэдадні ў членаў дэлегацый абедзвюх краін была магчымасць паразмаўляць і, як заўважыў Прэзідэнт Азербайджана, кантакты былі "вельмі эфектыўнымі, пазітыўнымі", абмеркаваны многія тэмы, якія патрабуюць вырашэння.
Гаворачы аб перспектывах далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і Азербайджана, Ільхам Аліеў падкрэсліў, што бачыць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва, у тым ліку для павелічэння тавараабароту, для прадаўжэння і пашырэння прамысловай кааперацыі. Ён адзначыў, што ў Азербайджане былі б рады, калі б беларускія кампаніі, прадпрыемствы ўдзельнічалі ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый. Паводле слоў Ільхама Аліева, гэта тэма таксама абмяркоўвалася членамі дэлегацый абедзвюх краін.

"У нас супрацоўніцтва даволі шматпланавае, якое мае добрую гісторыю і добрую перспектыву", - рэзюмаваў Ільхам Аліеў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі