ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2022, 09:31

Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе 29 лістапада - 2 снежня ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе 29 лістапада - 2 снежня напярэдадні Дня юрыста, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

Напрыклад, у Мінску 1 снежня з 10.00 да 13.00 галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама правядзе бясплатнае кансультаванне грамадзян у фармаце прамых тэлефонных ліній. Па тэлефонах, пазначаных на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, натарыусы, адвакаты, работнікі органаў ЗАГС, а таксама прадстаўнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама адкажуць на пытанні прававой тэматыкі.

Акрамя гэтага, 2 снежня ўдзел у акцыі прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны. На працягу рабочага дня, звярнуўшыся асабіста або патэлефанаваўшы, жыхары і госці Беларусі змогуць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Спецыялісты дадуць адказы на пытанні, якія датычацца ў тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці і г.д.

Бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных правядуць 2 снежня і адвакаты Беларусі. Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.

Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі 1 снежня з удзелам адвакатаў, натарыусаў, работнікаў органаў загса з 12.00 да 15.00 будуць бясплатна кансультаваць на ніжнім узроўні гандлёвага цэнтра "Сталіца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі