ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2022, 16:24

Аграрыі Гомельскай вобласці ўбралі больш за 70 працэнтаў плошчаў збожжавых

15 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя каласавыя культуры ў Гомельскай вобласці ўбраны на 71 працэнце плошчаў - гэта 245,5 тыс. га, паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рэгіёне намалацілі больш за 597 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 24,3 ц/га - гэта вышэй за мінулагодні паказчык.

У Брагінскім і Мазырскім раёнах убрана ўжо звыш 80 працэнтаў плошчаў. Аднак 9 раёнам з 21 варта нарасціць тэмпы жніва, адзначыў Дзмітрый Петражыцкі.

Ён таксама звярнуў увагу кіраўнікоў раёнаў, што ўжо сёння неабходна прапрацаваць магчымасць перакідкі камбайнаў з гаспадарак, дзе жніво завяршаецца, у гаспадаркі, якім неабходна дапамога - як у межах раёна, так і па вобласці.

"Трэба дружна, у тэрміны ўбраць увесь вырашчаны ўраджай", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

У кошт дзяржзаказу рэгіён паставіў 39,7 тыс. т збожжа - гэта 43 працэнты ад запланаванага. На камбінаты хлебапрадуктаў паставілі 68 тыс. т давальніцкага збожжа.

Дзяржзаказ па азімым рапсе выканалі на 78 працэнтаў - паставілі 3,9 тыс. т. У поўным аб'ёме свае абавязацельствы ўжо выканалі 11 раёнаў.

"Тэрмін - тыдзень, каб разабрацца адносна рапсу і закрыць дзяржзаказ", - акцэнтаваў увагу адказных губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі