Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2024, 15:09

Агароднікаў: Мінпрам у 2023 годзе выканаў большасць даведзеных мэтавых параметраў эфектыўнасці

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінпрам у 2023 годзе выканаў большасць даведзеных мэтавых параметраў эфектыўнасці. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў у час падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2023 годзе прамысловасць прадоўжыла курс дадатнага развіцця як па росце аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі, так і з выкананнем паказчыкаў эфектыўнасці - рэнтабельнасці, чыстага прыбытку. Галіна не толькі захавала працоўныя калектывы, але і за апошнія гады перасягнула парог прыросту колькасці занятых. Забяспечана сацыяльная стабільнасць прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і па росце заработнай платы, якая склала Br2116,1, або 111,2 працэнта ад агульнарэспубліканскага ўзроўню", - расказаў Аляксандр Агароднікаў.

Паводле яго слоў, Міністэрствам прамысловасці выканана большасць даведзеных мэтавых параметраў эфектыўнасці. Выраблена прамысловай прадукцыі  - на Br29,4 млрд, тэмп росту ў супастаўных цэнах - 112,6 працэнта (пры павышаным заданні 112,1 працэнта). Тэмп росту экспарту па арганізацыях галіны - 107,9 працэнта.

"У рамках мэтавага плана на 2023 год выканана большасць пазіцый па вытворчасці і экспарце тавараў у натуральным выражэнні - камбайны, гатовы пракат, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, тэлевізары і іншыя", - адзначыў першы намеснік міністра.

Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці па дзяржаўных арганізацыях і акцыянерных таварыствах з доляй дзяржавы большай за 50 працэнтаў за студзень-снежань мінулага года склала 8,6 працэнта (пры заданні 7,5 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі