ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 09:11

Адзіны дзень бяспекі стартаваў у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў Адзіны дзень бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

У гэты дзень намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

Пройдзе мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дня бяспекі будуць шырока трансліравацца ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць кіраўнікі арганізацый, якія ў час правядзення Адзінага дня бяспекі правядуць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі і давядуць інфармацыю ў рамках дня сваім работнікам. Ім на дапамогу прыйдуць органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў, якія ў месцах з масавым знаходжаннем людзей арганізуюць тэматычныя пляцоўкі для навучання правілам бяспекі. Знайсці свой населены пункт і месца, дзе можна будзе паўдзельнічаць у мерапрыемствах, можна на карце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі