
Фота з архіва
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем рамонтных работ у перыяд з 3 па 14 кастрычніка будзе поўнасцю закрыты выхад нумар 2-2 станцыі "Пушкінская". Аб гэтым гаворыцца ў Telegram-канале Мінскага метрапалітэна, паведамляе БЕЛТА.
Мінскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.-0-