ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2022, 17:54

Адзін абітурыент выдалены з ЦТ па біялогіі за шпаргалку

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З ЦТ па біялогіі выдалены адзін абітурыент за шпаргалку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"З цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі выдалены адзін абітурыент за шпаргалку. Па медыцынскіх паказаннях не змаглі завяршыць іспыт два чалавекі", - расказаў Юрый Міксюк.

Наступным прадметам ЦТ стане замежная мова, яе абітурыенты будуць здаваць 26 чэрвеня. Праз дзень пройдзе ЦТ па хіміі, іспыт па фізіцы адбудзецца 30 чэрвеня, па гісторыі Беларусі - 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) - 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі