
28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты 2 снежня з нагоды Дня юрыста правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.
Практыка адвакатаў паказвае, што часцей за ўсё ў час такіх акцый людзей цікавяць пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і вылічэннем працоўнага стажу.
Акцыя будзе праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-