
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытая алімпіяда па геаграфіі пройдзе 21 мая ў БДУ. Арганізуецца яна для папулярызацыі сярод школьнікаў геаграфічнай навукі і праверкі ведаў у гэтай галіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
Удзельнікамі стануць звыш 120 навучэнцаў 9-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама каледжаў усіх рэгіёнаў. Канкурсантам трэба будзе за гадзіну выканаць тэставае заданне практычнага, аналітычнага і разліковага характару, прадэманстраваць вобразнасць геаграфічнага мыслення. Пытанні разлічаны на веды ў галіне картаграфавання, індыкацыі, пабудовы дыяграм, эканоміка-геаграфічнай ацэнкі мясцовасці.
У дзень алімпіяды для школьнікаў правядуць экскурсію па факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, гасцям раскажуць аб новай спецыяльнасці "геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць".
Пераможцаў аб'явяць у дзень алімпіяды.
Арганізуе мерапрыемства факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.-0-