ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 снежня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 12:47

Адбор беларускіх кандыдатаў на палёт у космас завершаць у бліжэйшы час

Фота "Раскосмас"
Фота "Раскосмас"

28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адбор беларускіх кандыдатаў на палёт у космас завершыцца ў бліжэйшы час. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай сёння ў дзяржкарпарацыі "Раскосмас" рабочай сустрэчы старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова і пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога з генеральным дырэктарам "Раскосмасу" Юрыем Барысавым.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і пілатуемай касманаўтыкі, у тым ліку сумеснага праекта - палёту беларускага касманаўта на расійскім караблі. "Цяпер сфарміраваны спіс кандыдатаў, якія ў бліжэйшы час пройдуць канчатковы адбор на базе Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына. Затым асноўны кандыдат на палёт і яго дублёр пачнуць трэніроўкі і падрыхтоўку да касмічнага палёту", - сказалі ў прэс-службе.

"Прадстаўнікі абедзвюх краін выказалі перакананасць у неабходнасці і значнасці ўмацавання супрацоўніцтва ў касмічнай сферы і адзначылі важнасць дасягнутых у ходзе сустрэчы дамоўленасцей па пашырэнні партнёрства", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі