ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 13:32

Абітурыенты сталі больш матываванымі пры падрыхтоўцы да ЦТ - Вайцяховіч

Наталля Вайцяховіч
Наталля Вайцяховіч

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абітурыенты сталі больш матываванымі пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, заявіла ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч.

"У бягучым годзе рэзультаты ЦТ нас парадавалі як у плане арганізацыі, так і ў плане рэзультатаў. Другі год ЦТ у нас праходзіць ва ўмовах пандэміі. Яшчэ да моманту рэгістрацыі і пачатку ЦТ праводзілася актыўная работа па арганізацыі ЦТ у пунктах правядзення, - расказала Наталля Вайцяховіч. - Абітурыенты сталі больш адказна рыхтавацца да праходжання тэсціравання. Яны сталі больш матываванымі. Для нас як установы, якая займаецца распрацоўкай тэстаў, гэта з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, што тэсты адпавядаюць праграме ўступных іспытаў, вучэбным праграмам. Калі мы паглядзім на абітурыентаў, якія дабіліся высокіх рэзультатаў, то гэта не толькі выпускнікі гімназій і ліцэяў, але і школ. Многія з іх рыхтаваліся самастойна, і тыя стымулюючыя заняткі, што праходзяць ва ўстановах адукацыі ў перадэкзаменацыйны перыяд, таксама далі станоўчы вынік".

У бягучым годзе абсалютны рэзультат на ЦТ - 100 балаў - паказалі 379 удзельнікаў у 403 тэсціраваннях па 13 вучэбных прадметах. Максімальны рэзультат па 2 вучэбных прадметах паказалі 24 абітурыенты, у 2020 годзе - 15. Па адным вучэбным прадмеце 100 балаў набралі 355 абітурыентаў, у 2020 годзе - 308.

Усяго ў гэтым годзе на ЦТ зарэгістраваліся 62,6 тыс. чалавек, прынялі ўдзел больш за 60 тыс. Выдалена за парушэнні (з улікам рэзервовых дзён) 11 чалавек. Не прайшлі па медпаказаннях 16.

Як і ў папярэднія гады, больш за ўсё абітурыентаў рэгістравалася на рускую мову і матэматыку. Сярод замежных моў лідзіравала англійская мова.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 16 чэрвеня з беларускай мовы. Апошні іспыт па асноўным графіку па сусветнай гісторыі (навейшы час) прайшоў 8 ліпеня. Таксама былі вызначаны тры рэзервовыя дні - 14, 16 і 18 ліпеня.

"Абітурыенты ўжо атрымалі свае сертыфікаты, цяпер актыўна ідзе прадастаўленне рэзультатаў ЦТ і дакументаў у прыёмныя камісіі ВНУ", - дадала Наталля Вайцяховіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі