ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 17 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2021, 15:32

"Зроблены добра, якасна" - Лукашэнка пра ўражанні ад фільма "Манкурты"

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

17 красавіка, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рэспубліканскага суботніка, расказаў аб сваіх уражаннях ад фільма "Манкурты", які выйшаў на АНТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не глядзеў фільм непасрэдна ў момант яго выхаду, таму што выкладзеныя ў ім факты ведаў да гэтага, прытым яшчэ глыбей. "Таму што мы не ўсё маглі паказаць, ідзе следства. Вельмі многія людзі, адкрыта скажу, пад кантролем. Мы іх бачым. Рана ўсё раскрываць. Але калі пачалі мяне пытацца: глядзеў - не глядзеў, думаю, трэба паглядзець", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра свае ўражанні, Прэзідэнт выказаў меркаванне, што фільм зроблены для людзей, якія хутка схопліваюць і ў тэме.

"Два разы глядзеў потым, каб зразумець, як нашы людзі, звычайныя, успрымуць. І вось з другога раза, як у моладзі прынята казаць, заходзіць. Фільм зроблены добра, вельмі якасна, на ўзроўні вышэй сярэдняга. Малайцы вы, што потым далі каментарый па асобных момантах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, у паказаным нядаўна фільме на тэлеканале АНТ "Манкурты" расказвалася пра тое, як контрразведка выкрыла цэлую сетку тых, хто рознымі метадамі імкнуўся перавярнуць Беларусь. У шпіёнскі скандал аказаліся ўцягнуты людзі, сем'і і спецслужбы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі