Сцяг Серада, 21 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2022, 19:46

Запаволенне інфляцыі да 7-8 працэнтаў. Лукашэнка зацвердзіў асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ нумар 412, якім зацверджаны асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7-8 працэнтаў і падтрыманне фінансавай стабільнасці.

Прадоўжыцца кантроль за ростам грашовага прапанавання. Сярэдняя шырокая грашовая маса павялічыцца на 12-16 працэнтаў у гадавым выражэнні, рублёвая грашовая база - на 10-12 працэнтаў.

Прадугледжана фарміраванне належных рэсурсных крыніц для задавальнення плацежаздольнага попыту на крэдыты для фінансавання інвестыцыйных праектаў. Ацэньваецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі вырастуць на 17-21 працэнт.

Працэнтныя стаўкі ў эканоміцы плануецца захаваць на дадатным узроўні ў рэальным выражэнні (як умову прывабнасці дэпазітнага рынку і краніцу крэдытавання эканомікі). Стаўка рэфінансавання прадугледжана ў памеры 10-11 працэнтаў гадавых.

Курсавая палітыка будзе праводзіцца ў рэжыме плаваючага курса (на аснове попыту і прапанавання на валютным рынку), што дапускае валютныя інтэрвенцыі для згладжвання рэзкіх ваганняў курса беларускага рубля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі