ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2022, 07:00

"Вы павінны быць у авангардзе вырашэння лёсавызначальных задач". Лукашэнка павіншаваў са 100-годдзем утварэння пракуратуры яе работнікаў

Фота Генпракуратуры
Фота Генпракуратуры

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з юбілеем - 100-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі.

"Гісторыя станаўлення органаў пракуратуры - гэта штодзённая, карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых устояў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па процідзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі. Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі папярэднікаў, пракуратура Беларусі заслужыла належны аўтарытэт, з'яўляецца трывалай апорай народа ў забеспячэнні вяршэнства права ва ўсіх сферах жыцця грамадства, нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне мае праводзімая маштабная работа па ўстанаўленні месцаў і акалічнасцей генацыду беларускага і іншых народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: "Вынікі гэтай дзейнасці павінны паставіць надзейную заслону любым спробам адраджэння радыкальных ідэалогій у грамадстве".

"Перакананы, што кожны з вас разумее: сёння вельмі важна захаваць самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне, - мір, спакой і стабільнасць. Выконваючы каардынуючую функцыю і своечасова рэагуючы на новыя выклікі і пагрозы, менавіта вы павінны быць у авангардзе вырашэння лёсавызначальных задач для будучага нашай дзяржавы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў пракуратуры моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, мірнага неба над галавой і новых прафесійных здзяйсненняў на карысць Беларусі.

Работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з юбілеем - 100-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя станаўлення органаў пракуратуры - гэта штодзённая, карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых устояў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па процідзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі. Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі папярэднікаў, пракуратура Беларусі заслужыла належны аўтарытэт, з'яўляецца трывалай апорай народа ў забеспячэнні вяршэнства права ва ўсіх сферах жыцця грамадства, нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу.

Асаблівае значэнне мае праводзімая маштабная работа па ўстанаўленні месцаў і акалічнасцей генацыду беларускага і іншых народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вынікі гэтай дзейнасці павінны паставіць надзейную заслону любым спробам адраджэння радыкальных ідэалогій у грамадстве.

Перакананы, што кожны з вас разумее: сёння вельмі важна захаваць самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне, - мір, спакой і стабільнасць. Выконваючы каардынуючую функцыю і своечасова рэагуючы на новыя выклікі і пагрозы, менавіта вы павінны быць у авангардзе вырашэння лёсавызначальных задач для будучага нашай дзяржавы.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, мірнага неба над галавой і новых прафесійных здзяйсненняў на карысць Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі