ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2023, 11:36

Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня сустрэўся з удзельнікамі 52-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не першы раз ужо сустракаюся са спецыялістамі, кіраўнікамі (і ў рамках АДКБ, і ЕАЭС, і гэтак далей), заўсёды, зразумела, напярэдадні любога мерапрыемства думаеш пра галоўнае. Галоўнае ж заключаецца ў тым, што ўсе члены СНД вельмі сур'ёзна ўспрымаюць наш савет. І тое, што ўсе кіраўнікі органаў бяспекі прыбылі ў Беларусь, сведчыць аб тым, што вы бачыце, што адбываецца вакол нашых граніц, нашай Садружнасці, і вы разумееце, што можа быць", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што палітыкі і эканамісты ў краінах СНД маглі часам разыходзіцца ў поглядах, але спецслужбы заўсёды знаходзіліся ў цесным кантакце. "У гэтым напрамку трэба дзейнічаць і цяпер", - упэўнены ён.

"Пасля таго як пачалася спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне і супраць Беларусі і Расіі пачалі ўводзіць маштабныя санкцыі, у нашых краінах сёй-той завагаўся, закруціўся, захістаўся і гэтак далей. Гэта, напэўна, зразумела. Вельмі бурныя падзеі адбыліся імгненна, таму некаторы час трэба, каб ацаніць сітуацыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але спецыяльныя службы былі заўсёды ў кантакце. Яны дзейнічаюць спакойна, ціха, непрыкметна, як і належыць спецыяльным службам. Захад аб гэтых кантактах мала ведае, таму менш прэтэнзій прад'яўляе да вас, нашых саюзнікаў. Ну а мы з Расіяй апынуліся ў эпіцэнтры гэтых бурных падзей".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі