
22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля наведвання музея ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Музей у мемарыяльным комплексе прызначаны захоўваць памяць аб трагедыі беларускага народа, які фашызм спрабаваў знішчыць за няскоранасць і жаданне жыць на сваёй зямлі. Убачанае ў сценах музея ўзрушвае. Боль і жах невінаватых людзей натхняюць рабіць усё, каб агонь вайны больш ніколі не абпаліў наш мірны дом. Шчыра ўдзячны ўсім, хто рэалізаваў такі ўнікальны і па-сапраўднаму народны праект", - гаворыцца ў тэксце запісу.










Аляксандр Лукашэнка заклікаў як мага часцей прыходзіць сюды самім і прыводзіць дзяцей і ўнукаў. "Няхай даведаюцца пра гераічную праўду і тую страшную цану, якая была заплачана дзеля будучыні наступных пакаленняў. Паколькі як толькі мы забудзем дарогу да трагічных і святых для нас мясцін, бяда зноў можа апынуцца ля парога", - напісаў кіраўнік дзяржавы.-0-