ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 жніўня 2022, 11:04

У Лукашэнкі абмеркавалі стварэнне беларускіх партовых магутнасцей у Расіі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня сабраў нараду па стварэнні партовых магутнасцей для экспарту беларускай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мы раней дамаўляліся, сёння абмяркуем пытанне перавалкі беларускіх знешнегандлёвых грузаў, зразумела, у першую чаргу вялікія аб'ёмы калійных угнаенняў. Цяпер слабым звяном у ланцужку паставак з'яўляецца партовая інфраструктура і яе даступнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, для Беларусі цяпер выпаў добры шанц стварыць уласную партовую інфраструктуру. "Аб чым мы ўвогуле даўно марылі. Расійская Федэрацыя адкрыла для нас дзверы на ўсіх узроўнях. Прынамсі, з боку Прэзідэнта Расіі, з якім я вёў і вяду перагаворы па гэтых пытаннях, перашкод ніякіх няма, выключная падтрымка. Ці так гэта на вашым узроўні, я хацеў бы сёння пачуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па даручэнні Прэзідэнта ўрад павінен быў падлічыць усе магчымыя варыянты. Ён пацікавіўся прапрацаванымі варыянтамі, коштам і тэрмінамі будаўніцтва, акупнасцю і магчымымі рызыкамі. "Сёння мы павінны вызначыцца, які напрамкак для нас больш зручны, выгадны па лагістыцы. Пабудаваць порт трэба хутка і з мінімальнымі затратамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі